Эвеліна, Мікіта і Лёша пачынаюць жыць поліаморнай сям'ёй, ці палікулай. Эвеліна дзеліцца ўсімі інтымнымі падрабязнасцямі іх жыцця ў тыктоку і не перастае весці блог, нават калі фітнэс-захапленне Мікіты абарочваецца цяжкай хваробай, а Лёша пачынае паводзіць сябе крайне таксічна. Ёсць рэчы, якія нават наймацнейшую палікулу давядуць да крывавай лазні. Самае гучнае мінскае злачынства апошніх гадоў у форме постіранічнага тыкток-серыяла.
Фільмы даступныя толькі для індывідуальнага прагляду.
Чаму? ігравы, тру-крайм (крымінальны), камедыя, трылер
Эвеліна Эмір-Алі, Лёша Ляшэнка, Мікіта Лаўрэцкі, Коля Болт