Мова арыгіналу: руская
Субцітры: англійскія
29 хв.

Межы

Рэж. Юля Шатун; 2019; Беларусь
Паэтычнае разважанне рэжысёркі на тэму важнасці і паўсюднасці межаў — у геаграфіі, гісторыі, кіно.
Набудзь доступ з любой краіны свету, акрамя Беларусі за 5$. Доступ працуе на працягу 30 дзён. 
Пра фільм
Ідэя фільма нарадзілася ў цягніку, там жа пачынаецца і кінагісторыя: запіс паведамлення на мабільным тэлефоне раптам спыняецца пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы. Рэальная сітуацыя пераходзіць у мастацтва: кароткае паведамленне становіцца дакументальным лістом, паэтычнай медытацыяй рэжысёркі на тэму важнасці і паўсюднасці межаў — у геаграфіі, гісторыі і кінематаграфіі. З пастаянным гулам на фоне мы сочым за аўтаркай у яе экзістэнцыяльным падарожжы па чатырох гарадах, у якое таксама ўвайшлі кадры, зробленыя бацькам рэжысёркі 25 гадоў таму. Гэтыя кадры заўсёды прыводзяць нас да нейкіх бачных ці нябачных межаў.
Фільмы даступныя толькі для індывідуальнага прагляду. Чаму?
руская
Мова арыгіналу
англійскія
Субцітры
дакументальны
Жанр

Вам таксама можа спадабацца