VODBLISK — анлайн-кінатэатр, створаны камандай кінафестывалю «Паўночнае ззянне». Цяпер у анлайне можна глядзець беларускае сучаснае незалежнае кіно — і ігравыя, і дакументальныя стужкі.
Новыя фільмы з’яўляюцца на платформе штомесяц, доступ да любога з іх можна купіць на 30 дзён ды глядзець яго колькі заўгодна разоў! Акрамя фільмаў, на платформе і ў нашых сацыяльных сетках выходзяць гутаркі з беларускімі кінадзеячамі.