DOC:DOC - гэта спецыяльны праект VODBLISK сумесна з “Голас Амерыкі”, у якім мы сабралі дакументальныя фільмы тэлевізійнага фармату на некаторыя тэмы, якія зараз гучаць у паветры: штучны інтэлект, камп’ютарная рэчаіснасць, войны, супрацьстаянне, жаночая салідарнасць. Фільмы раскрываюць гэтыя тэмы з розных бакоў, часам нечаканых. Напрыклад, жаночую тэму – праз музычны канцрэт тандэму Галіны Чыкіз і Святланы Бень ці праз гісторыю дзвюх жанчын на вайне ў фільме “Фаціма”. А тэму штучнага інтэлекту - праз дакументальны фільм “Я, ты і ШІ”, у якім распавядаюцца гісторыі рамантычных стасункаў жывых людзей з віртуальнымі партнёрам ці партнёркай, створанымі штучным інтэлектам.
DOC:DOC пашырае межы геаграфіі фільмаў, прадстаўленых на VODBLISK. Спадзяёмся, што яны стануць для вас у нейкім сэнсе акдрыццямі.