Мая бабуля Зіна жыла ва Украіне, Расіі, Беларусі, але пасля таго як выйшла на пенсію, пераехала ў Крым. Моцная і поўная жыцця, яна заўжды яднала нашу вялікую сям'ю. Пасля зменаў ва Украіне — рэвалюцыі і анексіі Крыма Расіяй — наведваць яе стала цэлым выпрабаваннем. Сям'я аказалася раскіданая, а Крым ператварыўся ў далёкую планету, Марс.
Сталаму чалавеку не проста ўспрыняць новыя рэаліі: новая культура, іншая сімволіка і музыка, прапаганда. Намагаючыся прыняць новае асяроддзе, мая бабуля стала пачувацца больш разгубленай і самотнай. Уся сям'я здолела наведаць бабулю ў дзень яе 80-годдзя. Святкаванне юбілею ўсёй сям’ёй стала кульмінацыяй фільма.
Ігар Савічэнка, Уладзімір Філіпаў, Ала Аўсяннікава, Андрэй Суярка (Directory Films, Украіна)