Мова арыгіналу: руская
93 хв.

Крышталь

Рэж. Дар'я Жук; 2018; Беларусь, Германія, ЗША, Расія
Дзевяностыя. Беларусь. Праз абдрукоўку ў падробленай анкеце на амерыканскую візу маладая дзяўчына-дыджэй апынаецца ў заводскім мястэчку Крыштальны. Там яна збіраецца любой цаной дамагчыся ажыццяўлення сваёй «амерыканскай мары».
Пра фільм
Беспрацоўная Веля марыць з'ехаць у Амерыку. Яна купляе падробленую даведку з месца працы, каб атрымаць жаданую візу. Нібы яе мара ўжо блізка... пакуль Веля не ўсведамляе, што амерыканская амбасада збіраецца тэлефанаваць на «ліпавы» нумар, каб атрымаць пацверджанне ад яе працадаўцы.

Адзінае выйсце для дзяўчыны — знайсці тэлефон з гэтым нумарам, каб самой пераканаць пасольства. Выяўляецца, што тэлефон знаходзіцца ў далёкай правінцыі, у кватэры сям'і, якая рыхтуецца да вяселля свайго сына.

Гаспадыня дома адмаўляецца казаць няпраўду, але яе сын падтрымлівае Велю, і яны знаходзяць кампраміс: Веля можа сама адказваць на тэлефонныя званкі ў працоўны час. Аднак яе прысутнасць пераварочвае заведзены сямейны парадак і прыводзіць да нечаканых для ўсіх наступстваў.
Фільмы даступныя толькі для індывідуальнага прагляду. Чаму?
руская
Мова арыгіналу
ігравы, драма, камедыя
Жанр
Хельга Ландаўэр пры ўдзеле Дар'і Жук
Сцэнар
Біргіт Гернбёк, Вольга Гойстэр, Дэбі Фандэрмёлен, Валер Дзмітрачэнка
Прадзюсары
Дэні Габай, Уіл МакКэнс, Эдзі Марэці, Дзмітрый Асмеркін, Крыс Шуман, Шэйн Сміт, Берні Стэрн
Генеральныя прадзюсары
Караліна Коста
Аператар-пастаноўшчык
Сяргей Дзмітрэнка, Міхал Лешчылоўскі
Мантаж
Олівер Ахатц
Гукарэжысёр
Андрэй Тоўсцік
Мастак
Аліна Насібуліна, Іван Мулін, Юрый Барысаў, Святлана Анікей, Ілля Капанец, Людміла Разумава, Наталля Анішчанка, Вячаслаў Шкаліда, Анастасія Гарві
Акторы

Вам таксама можа спадабацца