Воля даўно з'ехала з роднага дому ў Віцебску, і таму размова з роднымі ўжывую — а не праз месенджар — становіцца сапраўднай падзеяй і адкрыццём. Цяпер, калі бацькі і дачка могуць быць побач, надышоў час для важных і балючых пытанняў. Магчыма, гэтыя пытанні не самыя простыя і прыемныя, але рана ці позна на іх трэба было адшукаць адказы. Тым больш што Воля ўжо не тая маленькая дзяўчынка. Цяпер яна можа размаўляць з мамай і бацькам на роўных і паспрабаваць знайсці з імі разам тое, што, здавалася б, паспела ўжо стаць безнадзейна страчаным.
Фільм «Агульная мова» — кранальны прыклад інтымнай дакументалістыкі, што апісвае свет ад першай асобы. Аўтарка фільма Воля Чайкоўская вырашылася на няпросты эксперымент, запісаўшы на камеру размовы з бацькамі. У выніку атрымалася шчырае прызнанне ў любові да сваіх родных, поўнае непадробнымі эмоцыямі.