Гадзіна на машыне ад літоўскай сталіцы Вільнюса да беларускай мяжы, дзе кожны ахвотны трапіць з «вольнага Захаду» ў «апошнюю дыктатуру Еўропы» мусіць прайсці строгі памежны кантроль. Пераход мяжы – доўгі, у чымсьці абсурдны працэс. Аднак ёсць тыя, хто цярпяць яго амаль штодня: людзі, у якіх міждзяржаўная мяжа праходзіць проста праз двор. Каб па-ранейшаму завітаць да сваякоў і сяброў, наведаць касцёл ці могілкі, ім трэба прадрацца праз бюракратычнае пекла раскладаў, дазволаў і візаў. Яскравая ілюстрацыя «задворкаў Еўропы», парадоксу вольнай Шэнгенскай зоны, што раздзяляе грамадства, сем’і і жыцці.