Галіна і Бакіра перажылі сэксуалізаваны гвалт з боку вайскоўцаў. Галіна – у 2022 годзе падчас акупацыі Кіеўскай вобласці расійскімі вайскоўцамі, Бакіра – у родным Вішаградзе ў Босніі і Герцагавіне падчас вайны ў 1990-х. Яны абедзве думалі, што ніколі не раскажуць пра здарэнне, але вырашылі парушыць маўчанне, каб змяніць стаўленне да пацярпелых і не даць ваенным злачынцам застацца беспакаранымі.
Яны і іншыя жанчыны, якія перажылі гвалт, дзеляцца сваімі гісторыямі з аўтаркамі фільма «Я перажыла». Праваабаронцы тлумачаць, чаму згвалтаванні выкарыстоўваюцца як зброя вайны, як дабіцца пакарання для ваенных злачынцаў і што адбываецца з дзецьмі, народжанымі ў выніку такіх злачынстваў.