Канец ліпеня 1989 года, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У паход ідуць пяцёра сямнаццацігадовых рабят, якія нядаўна скончылі школу, — Андрэй, Ігар, Саша, Наташа і яе стрыечная сястра Воля, якая прыехала ў госці з Ленінграда.
Для герояў фільма гэты паход — найперш магчымасць адпачыць пасля выпускных экзаменаў у школе і паступлення ў ВНУ, добра пабавіць час без бацькоўскага кантролю. Яны разважаюць пра будучыню, дзеляцца сваімі надзеямі і чаканнямі ад жыцця за парогам школы. Але паход становіцца яшчэ і тэстам адносін паміж героямі (усе, акрамя Волі, ведаюць адно аднаго шмат гадоў), свайго роду іспытам на сталасць напярэдадні дарослага жыцця і ў нейкай ступені сімвалічным канцом дзяцінства.
Арына Салыга, Алёна Кулікоўская, Максім Філатаў, Ян Кардаш, Іван Шэйко