Рэжысёр Мікіта Лаўрэцкі займае асобнае месца ў беларускім андэграўндзе ў кіно. Ён здымае ў жанры «мамблкор», то бок незалежнае нізкабюджэтнае кіно з акторамі-аматарамі. Пры гэтым ён заўсёднік кінафэстаў, чым даказвае, што кіно без бюджэту таксама можа быць ацэненае прафесіяналамі.
У новым выпуску VODBLISK Talk пагутарылі з ім пра стаўленне да крытыкі, пра кіно, знятае на бацькоўскую камеру, а таксама пра два вялікія праекты, якія ў скорым часе выйдуць у свет.