«Сама народзіш і зразумееш»… што зразумееш?»

Шукаеце шчырую і ўтульную размову дзвюх рэжысёрак? Тады запрашаем на VODBLISK Talk Волі Чайкоўскай з Марай Тамковіч.

Воля ў працэсе мантажу свайго дакументальнага фільма, а Мара толькі што скончыла мантаваць ігравы.

Фільммэйкеркі абменьваюцца досведам збірання дзвюх такіх непадобных стужак і вынаходзяць, што насамрэч за імі стаіць: жаночыя праблемы, дзяцінства і мацярынства і агулам — наш такі неідэальны сусвет.
  • Мара Тамковіч
    Рэжысёрка, аўтарка фільма «Дачка»
  • Воля Чайкоўская
    Заснавальніца кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра VODBLISK, прадзюсарка, рэжысёрка