«Трэба здзіўляць кожным кадрам»

Воля Чайкоўская пагутарыла з Арцёмам Лобачам — беларускім рэжысёрам і кліпмэйкерам. Атрымалася размова пра шлях да кіно, працу на беларускім MTV, зорную хваробу і кіно як будоўлю сэнсаў. А часам проста будоўлю (аднойчы ўвесь здымачны дзень Арцём майстраваў лесвіцу з дрэваў — мы не ведаем, што гэта, калі не беларускае кіно).

Што за напружаныя здымкі, падчас якіх згарэла дрывотня? Чаму каманда ў кіно — вельмі важна? Як на чалавека ўплывае ўпершыню ўбачаны кінасцэнар? Глядзіце новы VODBLISK Talk, каб знайсці адказы на гэтыя пытанні.
  • Арцём Лобач
    Рэжысёр, дакументаліст і кліпмэйкер. Аўтар фільмаў «Шлях дадому», «Бліжэй, чым ты думаеш», «Дом»
  • Воля Чайкоўская
    Заснавальніца кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра VODBLISK, прадзюсарка, рэжысёрка