«Я рэжысёр, які па-майстэрску робіць лайно»

Шчырая, вясёлая і аптымістычная размова пра беларускае кіно Волі Чайкоўскай з Андрэем Кашперскім. Гэта той эфір, які вы будзеце пераглядаць дажджлівымі вечарамі і ўсміхацца.

Андрэй Кашперскі распавёў, як здымае з 12 гадоў і глядзіць Лінча з 6, як аднойчы страціў прытомнасць на здымках праз перапрацоўку, а на мантажы таго ж фільма атруціўся «Святым источником». Разам з Воляй яны абмеркавалі беларускае кіно Шродзінгера, сон пад фільмы і прыгажосць жанравага кіно.

УВАГА: у кадры таксама кіно, якога не існуе, Міхась Зуй, сакратарка, котка і іншыя «акторы масавых сцэн»

Прыемнага прагляду!
  • Андрэй Кашперскі
    Рэжысёр, шоуранэр, сцэнарыст. Аўтар фільмаў «Цукар», «Тут быў Саша», «Hasta La Vista, Baby»
  • Воля Чайкоўская
    Заснавальніца кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра VODBLISK, прадзюсарка, рэжысёрка