Воля Чайкоўская і Андрэй Куціла паразмаўлялі пра агульны для іх журфак, дзякуючы якому Андрэй упершыню зразумеў, што хоча здымаць кіно, а Воля пачала пісаць водгукі на фільмы Андрэя ў «Звяздзе». І таксама здымаць кіно.
У гэтым VODBLISK Talk Андрэй Куціла падзяліўся досведам жыцця з казлянятамі ў адным пакоі падчас здымак, страхам тэлефанаваць сваім героям і здымкамі, якія не маглі распачацца некалькі год.
Ну і канешне, разам Воля і Андрэй абмеркавалі сучаснае становішча беларускага дакументальнага кіно.