«Кіно павінна быць як у жыцці»

У гутарцы з Аляксеем Палуянам — рэжысёрам фільма «Возера радасці» — абмяркоўваем шлях з ІТ у кіно, мудрасць у рэжысуры і закуліссе здымак.

«Калі кіно як у жыцці, то гэта сапраўднае кіно», — гэтыя словы сталі галоўным лейтматывам новага VODBLISK talk. Размаўляем пра тое, як «Возера радасці» перагукаецца з асабістай гісторыяй рэжысёра і як у магілёўскім інтэрнаце ўдалося знайсці Насцю Пляц — выканаўцу галоўнай ролі.

Пра баланс паміж свабодай актора і кантролем рэжысёра, пра доўгую і няспынную вучобу, пра шматлікія выклікі ў кінапрацэсе — глядзіце ў эмацыйнай гутарцы з Аляксеем Палуянам.
  • Аляксей Палуян
    Рэжысёр, сцэнарыст, аўтар фільма «Возера радасці»
  • Воля Чайкоўская
    Заснавальніца кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра VODBLISK, прадзюсарка, рэжысёрка