Мова як супраціў. Двое актывістаў, Аліна і Ігар, больш за дзесяць год змагаюцца за прысутнасць беларускай мовы ў публічнай прасторы. Беларуская мова, нягледзячы на статус дзяржаўнай, амаль цалкам выцесненая з грамадскага ўжытку.
Ліставанне з дзяржаўнымі інстытуцыямі і кампаніямі з патрабаваннем выконваць існуючы закон стала асноўнай формай барацьбы Алiны i Ігара супраць засілля рускай мовы.
Пасля 2020 года, калі рэпрэсіі ў Беларусі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню, дзейнасць, магчымая раней, паставіла актывістаў пад пагрозу.
Ратуючыся ад пераследу, Аліна і Ігар пакінулі свой дом, але не пакінулі краіну. Яны сышлі ў падполле – выбар, усю небяспеку якога яны асэнсуюць значна пазней.
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Cаюзам.