Мова арыгіналу: руская
Субцітры: англійскія
48 хв.

4 колы далей ад цэнтра

Рэж. Лена Ле; 2023; Беларусь
Талент і жаноцкасць без страху і папроку: дакументальны партрэт мінскай мастачкі ў адсутнасці дыстанцыі.
Набудзь доступ з любой краіны свету, акрамя Беларусі за 5$. Доступ працуе на працягу 30 дзён. 
Пра фільм
Фільм-споведзь.

Чацвёра, якія асабіста ведаюць Марыну, паведамляюць, што яны думаюць пра яе. Гэтыя людзі і ёсць чатыры колы фільма – сябры, калегі ды суседка па двары.
Гісторыі герояў перакрыжоўваюцца, рэальнасць уступае ў спрэчку з фантазіяй.

У пачатку фільма Марына з'яўляецца са шпагай у руцэ. Прыгажосць ды поспех – вось яе абарона. Але з кожным крокам бачна ўсё болей месцаў, дзе гераіня безабаронная. Кульмінацыя фільма прысвечана тэме кахання. У фінале гэтая тэма гучыць на новы лад. Розніца ў тым, што на гэты раз сіла фантазіі апраўдвае ўсё.

Эпілог – гісторыя пра люстэрка, якая паказвае, як самыя простыя рэчы дапамагаюць дасягаць незвычайных вынікаў. Перамога за творчасцю.
Фільмы даступныя толькі для індывідуальнага прагляду. Чаму?
руская
Мова арыгіналу
англійскія
Субцітры
дакументальны
Жанр
Лена Ле
Мантажорка, аператарка
Пафнуцій
Кампазітар
Сяргей Пястрак
Каларыст
Віталі Кулеўскі
Гукарэжысёр

Вам таксама можа спадабацца