Край жанчын
Фільм распавядае пра апошніх жыхарак беларускай вёскі Любейкі, якія перажылі не толькі сваіх мужоў, але і сваіх дзяцей, аднак не пазбавіліся жыццёвай сілы і моцнага жадання жыць. Іх успаміны пацвярджаюць прыказку «Жыццё салодкае, але кароткае». У фільме яны перабіраюць свае ўспаміны і песні, дзелячыся з намі ўласнымі сакрэтамі пераадолення страхаў. З часоў здымак з чатырох гераінь засталася жывой толькі Надзея Мікалаеўна Некрашэвіч. Гэтая стужка была студэнцкай працай Аляксея Палуяна.